Літаратура.org » Чытальня » Візма Бэлшавіца, Вершы

Вершы

Візма Бэлшавіца — Латыская — Васіль Сёмуха

   

        Нататкі Індрыка Латыша на палях “Лівонскай хронікі”

 

             было   - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

             гэта   - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

                ад         Вада крынічнай праўды ад маны

        зачацьця Даўно збрадзіла. Смагі не спатолю.

         Госпада   Сарваныя заўчасна з дрэў зелепаны

                  ў          Аскомай фальшу зводзяць сківіцы. Да болю.

           чэраве    Сумненьняў позьніх чаша -- цераз верх.

              года       Рым прагне, як раўнівая матрона,

              1212        Каб што ні крок, любоўнай прагі зьвер

                  і            Належаў ёй...  І ўжо вачмі шпіёна

          біскупа     Чытае між радкоў, што ёй заўчасна

                14           На сэрца кволае рабіць замах.

       навароту   Зьнямеў талмач. Мысьліцель строіць блазна.

               яго          Плывуць у Рыгу куршаў лайбы ў снах.

                  з            - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

            палом      - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

           нікамі       Не даплывуць -- я ведаю. Іначай кроў

             рада         Пральецца марна. Над мурамі енк праляжа,

           валася       Усе, на вогнішчах замоўкнуўшы, памром,

               ўся           Пасечаныя косьці -- попелам і сажай

          ліўская

        абшчына     стануць.

               ¤                - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

                  і               - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - 

           паслаў       А лайбы ўсё плывуць. Жанчны ўсё пяюць.

            біскуп        - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

           вестку      - - - - - - - - - - - - - - - - - - -  - - - - - - - - - - - -

                па           Рэкі ня шумецьмуць.

               ўсіх         Знэньдзяцца мужчыны.

         латгаль     Дзеці перачырванеюць

              скіх           За бацькоў нішчымных.

                  і

          ліўскіх        Кроў праліта дарам.

          землях       Воран выпіў вочы.

                  і             Пад чужым бацькі штандарам

                па           Служаць іклам воўчым.

         землях

                па           Рэзкі ўзьлёт сякеры.

         Даўгаве     Бель бярозы ніцай.

                  і             Толькі -- ўзмах рукі ў паветры --

                па           Слухайце, чужынцы!

              Гаўе

                  і             Лёгка сьсекчы дрэва.

            абраў       Цяжка драць рукамі

          вялікае      З глебы гнеў наш -- з каранямі.

                  і              Ваша ўлада -- камень.

          моцнае       - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - 

           войска

               ¤

               але           Хачу згарэць! Ахвяраваць апошнім сконам!

             лівы          Век доўгі быў. Празрэньне -- міг кароткі ў ім.

                  і              Мой найвышэйшы абавязак, бацькаў гонар --

        латгалы     Угору ўзьнесьціся на полымі крутым,

              якія          Несправядлівасьць выкрычаць, якой ва ўгоду

              суць         Жалезам дух высмальвалі майму народу

               най          Бязьвіннаму.

      люцейшыя   - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

                 за            - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

               ўсе            А можа, справядліва?

            люды         - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

          іншыя        - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

               ня            - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

            здоль       О здрадніцкі народ, ці варта на мячы

              ныя        Мне бараніць цябе і паміраць напуста?

                як         Народ сабачы! Зь  міскі кроў сваю хлябчы,

            слуга      Табе жарсьцвяк у торбу, а ня хлеба луста.

                 ў           Пі кроў сваю! Каменьне на абед!

             Еван       Віляй хвастом! Ты заслужыў кавалак.

           гельлі       Народ паслугачоў! Ад радасьці хрыбет

          зьліта      Аж кволіцца, калі ад панскіх палак

           вацца        Вішчаць браты. Вышчэрвай свой імпэт,               

                 з            Каб прысмактацца да крывавай раны,

          свайго      Бо, як у муках брат пакіне сьвет,

         садруга    Табе на шыю будзе -- знак пашаны

               ня           І панскай ласкі.

        зьлічона     Больш няма апор,

           многа        Бо сьсечана жыцьцёвай моцы дрэва.

           людзі        Трыумф Закона!

       парэзалі      Сам сабе тапор

                 і              Ты выкуеш, як выпадзе каму патрэба,

               не             Калі абрыднеш пану мызай ты, сатрап.

       каторых      О, дзе той Юдаў сук, --

          жонаў        павешуся я першы,

         і чадаў        Я твой, народ рабоў, найгоршы раб,

               не             Бо крыжакам прадаў вантробы, меч і вершы.   

пашкадаваўшы - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

           ў полі           - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

 

                 і                Далікатна, як па мёдзе,

                ў               панаў конь ідзе.

       селішчах       Голаў ноччу ў мёд крывавы

          нікога           бацькава ўпадзе.

          пашка

          даваці           Срэбрам, золатам меч блісьне,

             ¤                     блісьне і крывёй,

               ...і                 Блісьне, пырсьне над грудзямі

      паднесьлі         ў мацеркі маёй.

 

         біскупу           Як шаўковы, сьнежна-белы

         галаву             ў майго пана плашч.

          Акона             Як пад яблынькаю чорнай

               ву                сястрын моўкне плач...

     як вестку         Шпоры ў бокі, конь у скокі --

             пра                 як смыліць каню...

      перамогу          А за панам галавешкі,

             і  ў                   дым і шал агню.

        вялікай

        радасці             Толькі час укрые ў сьвітках

               ён                  запісы слугі,

          узьнёс             Шкадаваў як Саваоф нас,

           падзя             пан Бог дарагі,

       каваньне

        Госпаду           І Марыя шчэ святая --

                 і                    цноты яркі квет.

          такім              Ах, пад яблынькаю чорнай

         чынам              крык сястрынскі ў свет!

                                     - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

         неўтай           - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

          моўны            Пішу, а слоў няма ў душы крывавых!

         і паган             Каб полымем шугалі ўверх з паперы.

            скім               Чытай, Ісусе, будзе воля з намі.

       справам            Хлусьнёй страчу, падманам дзеля веры.

        адданы             Твая, Ісусе, будзе воля з намі.

            люд                 Адзіны Бог і мова. Люд адзіны.

     паведзены         Я бачу землі латышоў цьвікамі

           стаў               Ў крыжы тваёй пакутлівай гадзіны.

       голасам           Ды што табе, лагодны, да жалобы,

  Хрыстовым        Купальскіх красак, дайнаў нашых, гора?

           крок                Ня ў кветках галава -- асьцём цярновым

              па                   Мы ўвенчаны... І наш дзірван распора

          кроку               Над мозгам і касцямі продкаў дзіда.

              да                   Ні почуту пра іх, ні мысьлі -- анізваньня.

           таго                Нібы паганскі захад сонца -- наша гібель,

           ярма               І ў беспахібнасьці ідэі Рым паўстане

   Гасподняг            Над белым светам...

                і                     - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

    адкінуўшы          - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

           сваю                - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

          цемру              О, зрабі, каб ведаў выйсьце

            люд                 Слуга твой верны. Вельмі шкода мне,

      зь вераю            Што бунт супроць цябе, пакутны Хрысьце.

        глядзеў           Ты, зняты з крыжа фальшу, спарахней

      на сьвет           Пад ступаком твайго раба нямога.

        ісьціны             - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

      які ёсьць           - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

      Хрыстос         Разьвеяў вецер попел -- і зь нічога

           ¤                      Яны паявяцца, спытаюцца: чаго

               у                  Клянеш люд імем Госпада свайго?

  праўдзівым       Ці ж мала бед, што ганьбу, безгалоўе

         наіціі               Ты наша бэсьціш? Ці ж ня досыць

  і  ўсьведам          Глумілі нас? Дальбог, скажу ім зноў я:

        леньні              - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

        нічога              - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

апроч                      Крычы, народзе! Гніся! Я на раны

праўды                  Табе пасыплю солі, каб папомніў.

ня                             Дармо. Гадуйся ў болі, гневам апантаны,

мовіў                     Які сьвяцей за дараваньня промні.

нікому                   Памру! Каб адрадзіўся ты! Зьбірай

ў                                 Запашвай гора, сьмерць, ганебны сорам

даброць                  І лямантуй! Жалезам сьлёзы хай

і                                  У час расплаты стануць! І крывавым морам

ўва                           Зло паглынецца. Рукі слабнуць; позна

благасьць            За крыўды зыскваць і караць зло громам.

нікому                    Бо слова -- меч двусечны мой,  абапал востры,

                                   Над іхняй доляй і над тваім домам.

 

            Белы алень

 

Зайцу шанец – петлі. Птаству затаіцца

Перад небясьпекай трэба. Рысь – як цень.

Мільгане за рыжым хмызам бліскавіцай

Рыжымі бакамі станісты алень.—

 

Мабыць, трэба так. Каб не зьвялася вера

Ў несьмяротную красу жывой душы:

Моўкне ў жылах сьцежак чуйны поступ зьвера –

Хараство хаваецца ў лясной глушы.

 

Белы быў алень. Ён хітраваць ня стане,

Дый куды яму, выгнаньніку, ўцячы?..

І блукае ўночы дзіўнай сьветлай зданьню,

І прытулку не даюць яму карчы.

 

Сьціснуў рэбры воўчай кодле люты голад.

Як страла ляцеў алень… Упаў… Зароў…

Стылі птушкі ў дуплах… Плыў туманам холад…

Белы быў… Чрвоная і ў белым кроў…

 

І калі распора ікламі з захмар’я

Рану золкі маладзік у цішыні,

Над касьцямі вые спрагненая зграя,

Сытая ад неўміручай чысьціні.

 

            Сьмех

 

І падняўся тады Хрыстос на Галгофу

(Як жанчына на горыч свайго паўвеку),

Ён ішоў на гару крок па кроку

Сярод мора людскога галёканьня, сьмеху.

 

Пагарджаны (як маці сівая), пад зьдзекі

Валокся, прыгнечаны крыжам, жалобны.—

Вірыліся ерусалімскія дзеўкі,

Юрліва сьмяяліся сьмехам вантробным.

 

І пальцам Марыю праводзілі ўпрочкі:

-- Глядзіце на гэту старую нябогу! --

І вабна, залётна падміргвалі вочкі

Іосіфу (ці, можа, нават – богу).

 

І бог ажно млеў ад гэтага сьмеху:

Бог быў – сама ў росквіце моцы хлопец,

Ён забыўся, смакуючы загадзя ўцеху,

Хто родзіч яму тут, каторы галгофец, --

 

Ці гэты чарвяк зь яго крыжам, зь юдольлю,

Ці жанчына, што рве валасы звар’яцела…

А сьмех сыпаўся сыну на раны сольлю

І дзідамі маці распорваў цела.

 

А ў небе ўсьміхалася сонца, нібыта

Зазыўная шлюха зь любоўю сваёю.

І ён узышоў… І цьвікамі прыбіты…

І пасмы сівых валасоў з крывёю…

 

Апошнія словы, апошнія стогны,

Ня ўчутыя ані людзьмі, ані богам…

Ай, дочкі Сіёна, -- крутыя сьцёгны!

Ай, дочкі Сіёна,  здаровы ваш рогат!

 

            * * *

 

…скамянець

ператварыцца ў камень

каменю нельга ніяк

гэта хлусьня што камень сьпіць

у каменя бессань бясконцая

гэта хлусьня што камень бачыць

у каменя сьлепата спрадвечная

скамянець

пратварыцца ў камень

 каменю нельга ніяк

гэта хлусьня што камень чуе

у каменя глухата пракаветная

скамянець

            планету бессаньню скурчыць

            спрадвечнае збурыць у рух

ператварыцца

            шэрую сьлепату празрыць

            пустымі чорнымі зрэнкамі

у камені

            іскрацца сьветы

камяням

            глухі сон вякоў

ніяк

            з усяго што прамчыцца

нельга

            бясконцай бессані

скамянець

            ператварыцца ў камень

каменю нельга ніяк

тыя хлусы каго не пратне

            сьлепата

            глухата

бессань-жыцьцё…

 

            Малітва да пралітай крыві

 

Кроў, што ня высахне векі вякоў,

Што з правам на суд і кару, --

І няхай пралітую праведна кроў

Несправядлівасьцю я не захмару.

 

Ад марных скаргаў мяне ўтрымай,

Каб ня ўпікнула скарынкаю сына, --

Як сэрцам памкнецца ўдалеч, няхай

Ідзе ён сваёю сьцяжынай.

 

Ня жалься ў зямлі, як пырснуць з вугла

Дачушчыны вочы варожа!

Ісьціну ўцяміць каму памагла

Пралітая кроў і каму паможа?

 

А ўпэўняцца вочы, як цяжка ісьці,

Якая яна, дарога – крутая,

Ня пусьці ў маё сэрца несправядлівасьці,

Кроў мая праведная, сьвятая!

Літаратура.org — https://litaratura.org/chytalnya?artid=113 — гэтым тэкстам можаце свабодна карыстацца ў некамэрцыйных мэтах, але дадавайце, калі ласка, спасылку на назву рэсурсу і яго адрас — [ раздрукаваць тэкст ]

Вершы

Візма Бэлшавіца — Латыская — Васіль Сёмуха

Для друку   /   Чытальня

Візма Бэлшэвіца
Візма Бэлшэвіца